Нацыянальная ідэя: ці патрэбна яна беларусам? Якой яна павінна быць? Ці змянілася нешта з тых часоў, калі яе фармуляваў Ігнат Абдзіраловіч? Як паўплываў на імідж беларусаў і Беларусі 2020 год? Што такое быць беларусам сёння? Вось толькі некаторыя з пытанняў, якія закрануць госьці круглага стала "Будзьма беларусамі!". Круглы стол пройдзе ў межах фестывалю "DA/VOLI". Przeczytaj po polsku →
Удзельнікi круглага стала:
- Зміцер Лукашук – журналіст Еўрарадыё, аўтар і вядучы праекта "Ідэя Х", аўтар кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя";
- Павел Баркоўскі – прадстаўнік акадэмічнай філасофскай думкі, кандыдат філасофскіх навук, каардынатар супольнасці «Беларуская філасофская прастора»;
- Ніна Шыдлоўская – старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!»;
- Славамір Серакоўскі – польскі публіцыст, сацыёлаг, літаратурны і тэатральны крытык;
- Андрэй Радаман – гісторык, спецыяліст па гісторыі права і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага.