Нацыянальная ідэя: ці патрэбна яна беларусам? Якой яна павінна быць? Ці змянілася нешта з тых часоў, калі яе фармуляваў Ігнат Абдзіраловіч? Як паўплываў на імідж беларусаў і Беларусі 2020 год? Што такое быць беларусам сёння? Вось толькі некаторыя з пытанняў, якія закрануць госьці круглага стала "Будзьма беларусамі!". Круглы стол пройдзе ў межах фестывалю "DA/VOLI".
Удзельнікi круглага стала: Зміцер ЛУКАШУК, журналіст Еўрарадыё, аўтар і вядучы праекта "Ідэя Х", аўтар кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя"; Павел БАРКОЎСКІ, прадстаўнік акадэмічнай філасофскай думкі, кандыдат філасофскіх навук, каардынатар супольнасці «Беларуская філасофская прастора»; Ніна ШЫДЛОЎСКАЯ, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!»; Славамір СЕРАКОЎСКІ, польскі публіцыст, сацыёлаг, літаратурны і тэатральны крытык; Андрэй РАДАМАН, гісторык, спецыяліст па гісторыі права і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага.